22.02.2025г. Бібліяагляд “Духоўных кніг чаруючая мудрасць” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

22.02.2025г. Бібліяагляд “Духоўных кніг чаруючая мудрасць”

Да Тыдня праваслаўнай кнігі ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” 22 лютага прайшоў бібліяагляд “Духоўных кніг чаруючая мудрасць”. З гэтай нагоды бібліятэкар арганізавала кніжную выставу, дзе прадстаўлена літаратура на духоўную тэматыку. Вучні пазнаёміліся з духоўнай літаратурай, якая ёсць ў фондзе бібліятэкі. Тут і мастацкія творы і духоўна-патрыятычная літаратура. Бібліятэкар падрабязна спынілася на кожным з іх і прапанавала пачытаць. Зачыталі ўрыўкі з біблейскіх прытчаў і абмеркавалі іх. Кожны змог выбраць сабе твор па густу і прачытаць яго.

Прокрутить вверх