22.02.2025г. Краязнаўчая вандроўка “Вёсачка мая” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

22.02.2025г. Краязнаўчая вандроўка “Вёсачка мая”

У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання  “Ладачкі”. Госці сабраліся на краязнаўчую вандроўку “Вёсачка мая”, каб успомніць гісторыю роднай вёскі – Масаляны. Родны край, край працавітых людзей. Што мы ведаем пра сваё мінулае, пра гісторыю родных мясцін? Сваю гісторыю трэба ведаць і шанаваць.
    Супрацоўнік бібліятэкі з культарганізатарам спланавалі мерапрыемства так, каб удзельнікі змаглі пашырыць свае веды пра родны край, пазнаёміцца з яго гісторыяй, яго славутымі землякамі, літаратурным краязнаўствам, культурнай спадчынай.
   Удзельнікі пазнаёміліся з тэматычнай выставай па краязнаўству “Чароўнае месца, дзе я жыву душой”. Спадзяемся, што гэта мерапрыемства пакінула ў кожнага след у душы-гонар за сваю малую радзіму.

Прокрутить вверх