22.02.2025-28.02.2025г. Тыдзень праваслаўнай кнігі “Духоўных кніг чаруючая мудрасць” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

22.02.2025-28.02.2025г. Тыдзень праваслаўнай кнігі “Духоўных кніг чаруючая мудрасць”

У рамках Тыдня праваслаўнай кнігі ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала разгорнутая кніжная выстава “Духоўных кніг чаруючая мудрасць”. Яна выклікала цікавасць сярод розных катэгорый чытачоў. Папулярызацыя духоўнай літаратуры, была мэтай арганізаванай выставы. Акрамя таго бібліятэкар зрабіла яе бібліяагляд, каб больш даступна данесці тэму духоўнасці сярод розных катэгорый чытачоў. З вучнямі пачатковых класаў спыніліся больш падрабязна на “Азбуцы для праваслаўных дзяцей”,  старэйшыя вучні больш зацікавіліся “Біблейскімі прыданнямі” і з задавальненнем чыталі ўрыўкі з “Казкаў-прытчаў рускіх пісьменнікаў” і абмяркоўвалі разам. Прыемна было тое, што тэма духоўнасці застаецца цікавай і змястоўнай. Духоўна-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення з’яўляецца вельмі важным у рабоце бібліятэкі і яму надаецца шмат увагі.

Прокрутить вверх