23.02.2025г. Гісторыка–праваслаўная гадзіна “Духоўная спадчына ў кнігах і чытанні” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

23.02.2025г. Гісторыка–праваслаўная гадзіна “Духоўная спадчына ў кнігах і чытанні”

23 лютага ў  філіяле  “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла  гісторыка–праваслаўная гадзіна “Духоўная спадчына ў кнігах і чытанні”. Бацюшка Аляксандр аповядаў рабятам, што дата святкавання Дня праваслаўнай кнігі выбрана не выпадкова. Менавіта ў гэты дзень у 1564 годзе ў Маскве выйшла кніга “Апостал”. Гэтую падзею прынята лічыць пачаткам кнігадрукавання на Русі. “Апостал” быў надрукаваны Іванам Фёдаравым і Пятром Мсціслаўцам. Дзеці даведаліся пра многія віды праваслаўнай літаратуры: кнігі Святога Пісання, малітвасловы і мастацкую дзіцячую літаратуру; пра тое, што праваслаўная літаратура — гэта добрая літаратура, яна заахвочвае да добрых учынкаў, паказвае, як правільна сябе паводзіць.

Прокрутить вверх