23.02.2025 г. Акцыя-віншаванне з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

23.02.2025 г. Акцыя-віншаванне з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, адно з важных і дарагіх сэрцу кожнага святаў у календары. Гэта свята мужнасці, сілы духу, гонару і патрыятызму. Напярэдадні свята супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага віншавалі сваіх чытачоў-мужчын. Бібліятэкар перасоўнай бібліятэкі-бібліёбуса арганізавала віншавальную акцыю «Салют абаронцам Айчыны». З пажаданнямі здароўя, радасці, невычэрпнага баявога духу, светлых і мірных дзён, бібліятэкар віншавала мужчын вёсак Краснае і Каласы і ўручала віншавальныя паштоўкі. Бібліятэкары абанемента і чытальнай залы ў ходе акцыі “Вам, абаронцы, жадаем!” знаёмілі мужчын з кніжнай выставай “Стаіць на варце Радзімы салдат”, прапанавалі выбраць кнігу аб гісторыі Узброеных Сіл і сучасным узбраенні, пра воінаў-герояў, пра тых, хто аддаваў дзеля сваёй Радзімы самае дарагое – жыццё. Мужчынам былі ўручаны віншавальныя паштоўкі з цёплымі словамі віншаванняў і пажаданняў дабрабыту, здароўя, дабра і міру. Мужчыны трапятліва прынялі віншаванні, а ўсмешка, якая з’явілася на твары лішні раз пацвердзіла важнасць нашай працы.

Прокрутить вверх