26.02.2025 г. Урок роднай мовы “З любоўю да роднага слова” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

26.02.2025 г. Урок роднай мовы “З любоўю да роднага слова”

У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага для дзяцей прайшоў урок роднай мовы “З любоўю да роднага слова”. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з беларускімі прыказкамі, прымаўкамі і прыметамі. Даведаліся, што гэтыя кароткія моўныя выразы ўзбагачаюць нашу мову, робяць яе паэтычнай. Юныя госці таксама з задавальненнем чыталі ўслых вершы беларускіх пісьменнікаў, адгадвалі загадкі, успаміналі любімыя беларускія словы. Увазе дзяцей была прадстаўлена кніжная выстава “З любоўю да роднага слова”.

Прокрутить вверх