28.02.2025г. Агляд літаратуры “Падарожжа ў свет праваслаўнай кнігі” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

28.02.2025г. Агляд літаратуры “Падарожжа ў свет праваслаўнай кнігі”

Агляд праваслаўнай літаратуры “Падарожжа ў свет праваслаўнай кнігі” прайшоў у раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага. Зварот да праваслаўных кніг – гэта магчымасць пераасэнсаваць ідэалы, да якіх мы імкнемся, знайсці адказы на многія надзённыя пытанні. Гэта тыя кнігі, якія вучаць міласэрнасці, спагады, любові да Бога і бліжнім. Кніга, напоўненая разумнай сур’ёзнай думкай і сапраўдным хрысціянскім пачуццём, прыкоўвае ўвагу. Друкаванае духоўнае слова пакіне назаўжды глыбокі след у душы чалавека. Бібліятэкар пазнаёміла чытачоў з самай галоўнай кнігай вернікаў – Бібліяй, помнікам духоўнай культуры – Евангеллем і многімі іншымі выданнямі. Запрашаем усіх жадаючых наведаць бібліятэку, пазнаёміцца з кнігамі праваслаўнай тэматыкі і далучыцца да духоўнага чытання.

Прокрутить вверх