28.02.2025г. Гадзіна ведаў “Што мы ведаем пра насякомых” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

28.02.2025г. Гадзіна ведаў “Што мы ведаем пра насякомых”

У які бы куток прыроды ні адправіўся чалавек, ён усюды сустрэне насякомых. Нашы непрыкметныя суседзі за мільёны гадоў стварылі ўласную “цывілізацыю”. У іх нават ёсць свае «народы», працавітыя і паразіты, міралюбныя і драпежныя. Заўсёды свет вусатых і поўзаючых выклікаў у чалавека мноства пытанняў. Навошта б’юцца цвыркуны? Як адрозніць коніка ад саранчы? На ўсе гэтыя і многія іншыя пытанні атрымалі адказы тыя, хто наведвае аматарскае аб’яднанне “Экалагічны буквар”, якое дзейнічае пры раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага. Дзеці здзейснілі падарожжа ў дзіўны свет насякомых. Яны падзяліліся сваімі ведамі, а таксама даведаліся новыя цікавыя факты з жыцця гэтых маленькіх насельнікаў планеты. Яны з задавальненнем адгадвалі загадкі пра насякомых, паўдзельнічалі ў віктарыне “Хто я?”, гульні “Што не так?”, абмеркавалі казку “Спрэчка жывёл” і даведаліся аб навуцы энтамалогіі. Хлопчыкі і дзяўчынкі запомнілі, што насякомыя маюць вялікую ролю ў прыродзе, таму трэба берагчы нашых маленькіх суседзяў. Бо нават малюсенькая казюлька робіць наш вялікі свет дзіўным і прыгожым!

Прокрутить вверх