28.02.2025г. Хвілінка разважанняў “Дзе хаваецца небяспека?” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

28.02.2025г. Хвілінка разважанняў “Дзе хаваецца небяспека?”

28 лютага ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло адкрытае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Знайка”, на якое сабраліся яго ўдзельнікі са сваімі сябрамі каб даведацца нешта новае і весела пабавіць час. Хвілінка разважанняў “Дзе хаваецца небяспека?” паклікала ў бібліятэку навучыць сваіх маленькіх чытачоў правільна карыстацца небяспечнымі рэчамі, якія выкарыстоўваюцца ў паўсядзённым жыцці і з’яўляюцца жыццёва неабходнымі.  Пры правільным іх выкарыстанні яны прыносяць карысць, а калі няўмела выкарыстаць, могуць прывесці да дрэнных наступстваў. На наглядных прыкладах вучні ўпэўніліся ў праваце сказанага бібліятэкарам, а з кніжнай выставы, дзе была сабрана літаратура па тэме “Здаровага ладу жыцця”, дзеці выбралі цікавыя кніжкі, каб разам з бацькамі прачытаць і абмеркаваць.

Прокрутить вверх