02.03.2025г. Гульнявая праграма для дзяцей “Масленіца прыгажуня” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

02.03.2025г. Гульнявая праграма для дзяцей “Масленіца прыгажуня”

У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” прайшла гульнявая праграма для дзяцей “Масленіца прыгажуня”. Народная абраднасць Масленіцы звязана з адраджэннем пладаносных сіл зямлі. Асноўная накіраванасць абраднасці – провады зімы, жаданне хуткага прыходу вясны. Дзеці разам з культарганізатарам адгадвалі загадкі, вельмі актыўна ўдзельнічалі ў камандных гульнях, упрыгожвалі дрэва, танцавалі, а таксама згодна з абрадам палілі пудзіла Масленіцы і частаваліся блінамі. Мерапрыемства прайшло вельмі цікава і весела.

Прокрутить вверх