05.03.2025 г. Шоу-праграма “А сакавік – гэта песня! А сакавік – гэта казка!” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

05.03.2025 г. Шоу-праграма “А сакавік – гэта песня! А сакавік – гэта казка!”

Чарговае пасяджэнне клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”, які працуе пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В. М. Кавалеўскага, было прысвечана Міжнароднаму жаночаму дню — 8 сакавіка. Супрацоўнік бібліятэкі падрыхтавала для маладых людзей насычаную праграму, якая ўключала ў сябе і конкурсы на эрудыцыю, і творчыя заданні, і нават спаборніцтва сярод юнакоў па ўменню гаварыць дзяўчатам кампліменты. Вакальныя нумары, гумарыстычныя сцэнкі, конкурсы, загадкі падарылі ўсім прысутным шмат прыемных і пазітыўных эмоцый. Усе ўдзельнікі святочнага мерапрыемства атрымалі зарад цудоўнага вясновага настрою.

Прокрутить вверх