06.03.2025г. Гадзіна чытання “Чытаем дзецям кнігі пра вайну” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

06.03.2025г. Гадзіна чытання “Чытаем дзецям кнігі пра вайну”

6 сакавіка ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка прайшла гадзіна чытання “Чытаем дзецям кнігі пра вайну”, прысвечаная важнай даце – 80-годдзю Вялікай Перамогі. Падчас мерапрыемства вучні змаглі пазнаёміцца з кніжнай выставай  на якой была размешчана літаратура на ваенную тэматыку. Кожны з прысутных выбраў сабе твор, які прачытаў услых і потым усе разам змаглі абмеркаваць яго. Бібліятэкар зачытала некалькі ўспамінаў “дзяцей вайны” з новай кнігі Н.П.Пісарэнка “Украдзенае дзяцінства”. Слухалі з заміраннем сэрца,  што зрабіла ўражанне на дзяцей. Паявілася шмат пытанняў, на якія бібліятэкар старалася даць змястоўныя адказы. Наогул, тэма вайны заўсёды хвалюе маленькія сэрцы і кожны раз мы ўпэўнены – нам не трэба вайны! Пакуль мы памятаем пра подзвіг савецкага народа і ведаем, якой цаной быў заваяваны мір – мы будзем жыць пад мірным небам!

Прокрутить вверх