06.03.2025 г. Вечар віншаванняў “Сузор’е Жанчын – сузор’е Надзеі, Любові, Жыцця…” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

06.03.2025 г. Вечар віншаванняў “Сузор’е Жанчын – сузор’е Надзеі, Любові, Жыцця…”

У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшоў вечар віншаванняў прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню. На мерапрыемства былі запрошаны члены грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў”, актывісты раённага аб’яднання ветэранаў, чытачы бібліятэкі. Бібліятэкар чытальнай залы Лагада Д.З. пачала мерапрыемства цёплымі, шчырымі, пяшчотнымі словамі ўдзячнасці ў адрас прыгожай паловы чалавецтва. Госці чыталі вершы, спявалі песні. Таксама прысутныя захоплена адказвалі на пытанні віктарыны, удзельнічалі ў конкурсах “Кветкавы гараскоп”, “Шакаладная інтуіцыя” і іншых. Удзельніцы паказалі выдатную кемлівасць і жаночую логіку. Мерапрыемства прайшло весела, дружна і з пазітыўным настроем.

Прокрутить вверх