06.03.2025 г. Дыялогавая пляцоўка “Наркотыкі. Дэструктыўныя каналы. Адказнасць” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

06.03.2025 г. Дыялогавая пляцоўка “Наркотыкі. Дэструктыўныя каналы. Адказнасць”

У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшла дыялогавая пляцоўка на якой прысутнічалі навучэнцы 10 класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы. На сустрэчу з навучэнцамі былі запрошаны намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Шчука, галоўныя спецыялісты аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Алена Хоміч і Наталля Глякоўская, старшы ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Бераставіцкага РАУС Вольга Зеляпуха і ўрач псіхіятр-нарколаг-псіхатэрапеўт Бераставіцкай ЦРБ Наталля Ботвін. Звяртаючыся да прысутных, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі адзначыла, што падрастаючае пакаленне сёння лёгка паддаецца спакусе зарабіць лёгкія грошы, нягледзячы на разуменне незаконнасці сваіх дзеянняў. Прапановы заробку, якія паступаюць у Інтэрнэце, разлічаны на падлетка або маладога чалавека, якія часта на іх згаджаюцца, з-за лёгкай нажывы. Таму нельга адгукацца на “выпадковыя” аб’явы ў Інтэрнэце з прапановай буйнога заробку, заўсёды неабходна пераправяраць інфармацыю і быць пільнымі. На працягу мерапрыемства госці заклікалі маладых людзей не паддавацца на правакацыйныя заклікі паспрабаваць наркотыкі, берагчы сваё здароўе і жыццё, якія значна важнейшыя за хвілінны “кайф”.

Прокрутить вверх