11.03.2025 г. Пазнавальная гульня “Фінансавае падарожжа па любімых казках” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

11.03.2025 г. Пазнавальная гульня “Фінансавае падарожжа па любімых казках”

Пры сучасным ладзе жыцця фінансавая граматнасць стаіць на адным узроўні з уменнем чытаць і пісаць. І засваенне асноў фінансавай граматнасці варта пачынаць з малога ўзросту. У раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага для дзяцей УА “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г.п. В. Бераставіца” бібліятэкар падрыхтавала фінансавую гульню па казках. Дзеці даведаліся, што такое фінансавая граматнасць, калі з’явіліся першыя грошы, як правільна распараджацца грашыма, пазнаёміліся з грашыма розных краін. У завяршэнні мерапрыемства яны паглядзелі мультфільм “Смяшарыкі. Азбука фінансавай пісьменнасці”.

Прокрутить вверх