13.03.2025г. Абласны Дзень аховы працы: “Транспартная дысцыпліна. Захаванне правілаў дарожнага руху як аснова прафілактыкі траўматызму пры эксплуатацыі транспартных сродкаў” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

13.03.2025г. Абласны Дзень аховы працы: “Транспартная дысцыпліна. Захаванне правілаў дарожнага руху як аснова прафілактыкі траўматызму пры эксплуатацыі транспартных сродкаў”

У ДУК “Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М. Кавалеўскага“ ў рамках тыдня нулявога траўматызму 13 сакавіка прайшоў абласны Дзень аховы працы з адзіным парадкам дня: “Транспартная дысцыпліна. Захаванне правілаў дарожнага руху як аснова прафілактыкі траўматызму пры эксплуатацыі транспартных сродкаў“. Загадчык гаспадаркі, член камісіі па ахове працы Гладкая С.М. падрабязна расказала прысутным аб статыстыцы траўміравання людзей у выніку ДТЗ у 2024 годзе. Святлана Мікалаеўна адзначыла, што асноўнымі  прычынамі гібелі і ранення людзей на дарогах з’яўляецца іх халатнае стаўленне да выканання Правілаў дарожнага руху. Больш за ўсё няшчасных выпадкаў здзяйсняецца ў пачатку і ў канцы тыдня. Самая частая памылка вадзіцеляў — недахоп увагі, самаўпэўненасць, саманадзейнасць, раздражняльнасць, алкагольнае ап’яненне. Галоўныя прычыны аварый па віне вадзіцеляў — перавышэнне хуткасці і няправільны абгон. “Нават калі вы спазняецеся, усё роўна пераходзьце дарогу там, дзе гэта дазволена Правіламі; кіруючы аўтамабілем, выконвайце хуткасны рэжым, прышпільвайцеся рамнямі бяспекі самі і сваіх дзяцей, не дазваляйце ехаць у аўтамабілі на пярэднім сядзенні дзецям да 12-гадовага ўзросту“ — заўважыла С.М. Гладкая.

Прокрутить вверх