13.03.2025г. Гадзіна прававых ведаў “Беларусь – краіна маёй будучыні” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

13.03.2025г. Гадзіна прававых ведаў “Беларусь – краіна маёй будучыні”

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, 13 сакавіка, для вучняў другога класа сярэдняй школы аг. Пагранічны прайшла гадзіна  прававых ведаў “Беларусь – краіна маёй будучыні”. Дзеці даведаліся, што ўсе правы і абавязкі выкладзены ў галоўным дакуменце краіны – Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. І, што кожны грамадзянін нашай краіны павінен паважаць і выконваць яе законы, а таксама ведаць свае правы і абавязкі, дзе пра іх прачытаць, і, галоўнае, як зразумець. Падчас мерапрыемства дзеці адказвалі на разнастайныя пытанні, чыталі вершы, выконвалі тэматычныя заданні.

Прокрутить вверх