14.03.2025 г. Дыялогавая пляцоўка “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – сімвал беларускай дзяржаўнасці” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

14.03.2025 г. Дыялогавая пляцоўка “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – сімвал беларускай дзяржаўнасці”

У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшла дыялогавая пляцоўка, прысвечаная Асноўнаму закону нашай краіны. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі маладзёжную палітыку, сямейныя каштоўнасці, адукацыю, ролю Усебеларускага народнага сходу і многае іншае. У якасці экспертаў на мерапрыемстве выступілі старшыня Бераставіцкага раённага Савета дэпутатаў Павел Панкевіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Бераставіцкага райвыканкама Алена Ігнатовіч, начальнік аддзела загса Бераставіцкага райвыканкама Святлана Сцепанчук. Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі абмеркавалі само паняцце «Канстытуцыя», успомнілі гісторыю стварэння першага асноўнага закона ў нашай суверэннай Рэспубліцы. Бібліятэкар чытальнай залы Данута Лагода падрабязна расказала працоўнай моладзі пра пяць Канстытуцый, якія дзейнічалі за ўсю гісторыю развіцця Беларусі як самастойнай незалежнай дзяржавы, таксама яна нагадала прысутным аб правядзенні 4 рэферэндумаў у гісторыі нашай краіны. Удзельнікі сустрэчы прынялі ўдзел у бліц-апытаннях, актыўна адказвалі на пытанні экспертаў, звязаныя з артыкуламі Канстытуцыі.

Прокрутить вверх