15.03.2025г. Урок грамадзянскасці “Канстытуцыя маёй краіны” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

15.03.2025г. Урок грамадзянскасці “Канстытуцыя маёй краіны”

15 сакавіка ў  філіяле  “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў урок грамадзянскасці “Канстытуцыя маёй краіны”. Бібліятэкар расказала прысутным, што такое Канстытуцыя і чаму яе яшчэ называюць Асноўным Законам, таксама пазнаёміла з гісторыяй стварэння Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, яе структурай, асноўнымі раздзеламі і артыкуламі, правамі і абавязкамі грамадзян Рэспублікі Беларусь. Падчас мерапрыемства дзеці выканалі заданне “Правы і Абавязкі”, адказалі на пытанні віктарыны “Мая Беларусь”, разгадалі красворд. У канцы мерапрыемства рабяты паабяцалі паважаць правы іншых людзей і добра ставіцца адзін  да аднаго.

Прокрутить вверх