18.03.2024г. Пазнавальная віктарына “Лясныя таямніцы” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

18.03.2024г. Пазнавальная віктарына “Лясныя таямніцы”

18 сакавіка супрацоўнікам раённай бібліятэкі было праведзена чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Экалагічны буквар”. З мэтай пазнаёміць дзяцей з роляй і функцыямі лесу ў жыцці прыроды і чалавека прайшла пазнавальная віктарына “Лясныя таямніцы”. Удзельнікі мерапрыемства здзейснілі займальнае падарожжа ў дзіўны свет прыроды. Дзеці прынялі ўдзел у віктарыне па станцыях: “Свет раслін”, “Кветкі – упрыгожванне лесу”, “Браты нашы меншыя”, “Птушкі – сябры лесу” і інш. Падарожжа завяршылася на экалагічнай станцыі “Лясная аптэка”. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся шмат новага і цікавага і яшчэ раз пераканаліся, што павінны берагчы прыроду і ставіцца да яе беражліва.

Прокрутить вверх