18.03.2025г. Гадзіна духоўных ведаў “Адчыні сваё сэрца для Бога” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

18.03.2025г. Гадзіна духоўных ведаў “Адчыні сваё сэрца для Бога”

Гадзіна духоўных ведаў “Адчыні сваё сэрца для Бога”, да Дня праваслаўнай кнігі, прайшла ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” 18 сакавіка. У мерапрыемстве прынялі ўдзел настаяцель храма Святога Вялікамучаніка Дзмітрыя Салунскага аг. Малая Бераставіца протаіерэй Мікалай Гмір і вучні 5-11 класаў Малабераставіцкай сярэдняй школы. Падчас мерапрыемства дзейнічала кніжная выстава “Духоўных кніг чаруючая мудрасць”, на якой можна было пазнаёміцца з кнігамі духоўнага напрамку. Святар расказаў, як ствараліся царкоўныя кнігі, хто стаяў у іх істокаў. Ён пазнаёміў вучняў з царкоўнай кнігай “Следаванная Псалтырь” 1837 года выдання, якой ужо шмат гадоў, напісана яна на славянскай мове, вельмі каштоўная і па ёй праходзіць служба ў царкве. Дзеці вельмі зацікавіліся, нават паспрабавалі яе пачытаць. Духоўная кніга нас вучыць дабру, такі вынік зрабілі ўдзельнікі мерапрыемства і напрыканцы паглядзелі невялічкі відэаролік на тэму духоўнасці.

Прокрутить вверх