18.03.2025г. Дыспут “Сямейныя традыцыі і захапленні” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

18.03.2025г. Дыспут “Сямейныя традыцыі і захапленні”

Для наведвальнікаў аматарскага аб’яднання “Люстэрка” бібліятэкар раённай бібліятэкі правяла дыспут “Сямейныя традыцыі і захапленні”. Мэта мерапрыемства: разгледзець ролю сям’і ў жыцці кожнага чалавека; пашырыць уяўленне аб сямейных абавязках, традыцыях, каштоўнасцях; фарміраваць пачуццё абавязку і адказнасці перад сваёй сям’ёй;  выхоўваць павагу да членаў сям’і, людзям старэйшага пакалення. Дзеці расказалі адзін аднаму пра захапленні сваёй сям’і. Успомнілі сямейныя традыцыі, паездкі, святы, паходы. У канцы мерапрыемства пажадалі адзін аднаму праводзіць час са сваёй сям’ёй цікава, актыўна і весела!

Прокрутить вверх