19.03.2025г. Гістарычная гадзіна “Полымя Хатыні абпальвае нашы сэрцы” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

19.03.2025г. Гістарычная гадзіна “Полымя Хатыні абпальвае нашы сэрцы”

19 сакавіка бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” правяла для вучняў 8 класа мясцовай школы гістарычную гадзіну “Полымя Хатыні абпальвае нашы сэрцы”. Гутарка падчас мерапрыемства ішла пра месца светлага смутку па загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне. Гэта — Хатынь. Нагадала, што 22 сакавіка ў рэспубліцы аддаецца даніна памяці жыхарам вёскі Хатынь, якая была спалена фашыстамі 22 сакавіка 1943 года. Было адзначана, што ўзгадваючы Хатынь, беларусы прыгадваюць тысячы іншых вёсак, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Аб зверствах фашыстаў пісалі і будуць пісаць, казалі і будуць казаць. Аднак гэта не дастаткова! Таму што ўсе гісторыі пра тую вайну, нават самыя жудасныя, трэба абавязкова памятаць!

Прокрутить вверх