19.03.2025г. Дыскусія “Скажы НЕ наркотыкам” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

19.03.2025г. Дыскусія “Скажы НЕ наркотыкам”

19 сакавіка бібліятэкар філіяла “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” правяла ў Вялікаэйсмантаўскай сярэдняй школе дыскусію “Скажы НЕ наркотыкам”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 3 і 5 класаў. Тэма “Скажы НЕ наркотыкам” з’яўляецца адной з найважнейшых у сістэме выхавання і адукацыі дзяцей. Мэтай мерапрыемства было дапамагчы навучэнцам усвядоміць небяспеку наркатычных рэчываў, сфармаваць правільнае стаўленне да свайго здароўя і развіць навыкі адмовы ад любых прапаноў, звязаных з ужываннем забароненых рэчываў. У канцы мерапрыемства вучні атрымалі стыкеры напамін, што наркотыкі – гэта смерць.

Прокрутить вверх