20.03.2025г. Свята кнігі “Вясёлыя прыгоды ў краіне Чытання” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

20.03.2025г. Свята кнігі “Вясёлыя прыгоды ў краіне Чытання”

Сення, 20 сакавіка, супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага запрасілі навучэнцаў пачатковых класаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы на адкрыццё Тыдня Дзіцячай кнігі. Работнікі бібліятэкі паказалі хлопчыкам і дзяўчынкам захапляльнае  выступленне з персанажамі любімых дзіцячых казак. Дзеці з задавальненнем адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў конкурсах, адказвалі на пытанні віктарын, якія прапаноўвалі ім галоўныя героі тэатралізаванага паказу. На працягу ўсяго мерапрыемства цешылі гасцей  і выступленні навучэнцаў Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў. На заканчэнне сустрэчы граматамі і падарункамі былі ўзнагароджаны лепшыя чытачы бібліятэкі.

Прокрутить вверх