21.03.2024 г. Кніжная выстава “Шануйце мову, каб не ўмёрлі!” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

21.03.2024 г. Кніжная выстава “Шануйце мову, каб не ўмёрлі!”

З 21 сакавіка ў чытальнай зале раённай бібліятэкі можна пазнаёміцца з кніжнай выставай, прысвечанай 185-годдзю з дня нараджэння Францішка Багушэвіча (1840-1900), на якой прадстаўлены выданні, прысвечаныя яго жыццю і творчасці. “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі…” – з такім заклікам любіць родную мову, шанаваць яе звяртаўся да беларусаў у прадмове да свайго першага зборніка вершаў “Дудка беларуская” (1891) пісьменнік-дэмакрат, заснавальнік крытычнага рэалізму, паэт, публіцыст, празаік і перакладчык Францішак Бенедыкт Казіміравіч Багушэвіч, з імем якога даследчыкі звязваюць развіццё і станаўленне беларускай літаратурнай мовы, а таксама зараджэнне беларускай байкі. Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу.

Прокрутить вверх