21.03.2025г. Дыялогавая пляцоўка “Званы Хатыні. Званы памяці” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

21.03.2025г. Дыялогавая пляцоўка “Званы Хатыні. Званы памяці”

У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага адбылася дыялогавая пляцоўка “Званы Хатыні. Званы памяці» для навучэнцаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы. Экспертамі мерапрыемства выступілі начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама А.У. Ігнатовіч і галоўны спецыяліст аддзела А.Т Хоміч, дырэктар музея Белкі А.А. Огер.
     Аб падзеях трагічнага дня 22 сакавіка 1943 года прысутным нагадала дырэктар раённай бібліятэкі С. В. Станкевіч. У той страшны дзень карнікі жыўцом спалілі і расстралялі 149 жыхароў вёскі, у тым ліку 75 дзяцей. Выжыць удалося адзінкам. Адзіны дарослы сведка хатынскай трагедыі — 56-гадовы вясковы каваль Іосіф Іосіфавіч Камінскі, які цудам выкарабкаўся з-пад абломкаў палаючага хлява.
   — Трагедыя Хатыні – гэта не выпадковы эпізод вайны, а адзін з тысячы фактаў, якія сведчаць аб мэтанакіраванай палітыцы гітлераўскай Германіі ў адносінах да мірнага насельніцтва нашай краіны. Усім нам неабходна памятаць урокі Хатыні і не дапусціць забыцця гістарычнай праўды пра Вялікую Айчынную вайну, — адзначылі ў завяршэнне сустрэчы эксперты.

Прокрутить вверх