21.03.2025г. Урок гістарычнай памяці “Званы Хатыні” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

21.03.2025г. Урок гістарычнай памяці “Званы Хатыні”

Да Дня Хатынскай трагедыі бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” правяла ўрок гістарычнай памяці  “Званы Хатыні”. Падчас мерапрыемства дзеці пачулі аповед, як адбываліся падзеі ў вёсцы Хатынь у той дзень 22 сакавіка 1943, хто з жыхароў застаўся жывы, і як далей склаўся іх лёс. Пазнаёміліся з гісторыяй стварэння мемарыяльнага комплекса “Хатынь”, пра тое што Хатынь з’яўляецца ўвасабленнем некалькіх сотняў беларускіх вёсак, спаленых у гады вайны разам з жыхарамі. Напрыканцы мерапрыемства вучні паглядзелі прэзентацыю “Хатынь. Трагедыя. Памяць”.

Прокрутить вверх