21.03.2025г. Урок гісторыі “Набат Хатынскай трагедыі” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

21.03.2025г. Урок гісторыі “Набат Хатынскай трагедыі”

21 сакавіка на ўрок гісторыі “Набат Хатынскай трагедыі”, прысвечаны Дню памяці ахвяр Хатыні, у філіял “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” былі запрошаны вучні пачатковых і старэйшых класаў, каб у чарговы раз прыпомніць трагедыю ўсіх спаленых фашыстамі беларускіх вёсак. Колькі гора і слёз прынёс фашызм беларускаму народу. Зрабілі невялічкую онлайн-экскурсію па Хатыні, паглядзеўшы дакументальныя відэаролікі: “Вёска Хатынь. Канвейер смерці”, “Экскурсія па Хатыні”, “Экскурсія па музеі”. Бібліятэкар распавяла моладзі пра вёску Верхаўляны, якая знаходзіцца ў Бераставіцкім раёне і з’яўляецца “сястрой“ Хатыні і паказала фотадымак памятнага знака спаленай вёсцы, ля якога кожны год у гэты дзень праходзіць мітынг-рэквіем, як памяць аб усіх загінуўшых аднавяскоўцах. Зачыталі ўспаміны жыхаркі в. Верхаўляны Соф’і Карытка, дзе яна расказвае, як карнікі палілі іх вёску. З цікавасцю і жахам у вачах слухалі дзеці і для сябе зрабілі вынік: вайна – гэта жудасна і страшна… Нам не трэба вайны! Мы за Мір ва ўсім Міры! Маладое пакаленне павінна ведаць сваю гісторыю, памятаць яе. Каб не дапусціць паўтарэння фашызму. Моладзь з цікаўнасцю знаёмілася з матэрыяламі кніжнай выставы, якая змяшчала літаратуру па тэме Хатынскай трагедыі.

Прокрутить вверх