22.03.2025г. Гадзіна памяці “Хатынь: гаворачая цішыня” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

22.03.2025г. Гадзіна памяці “Хатынь: гаворачая цішыня”

22 сакавіка ў  філіяле  “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна памяці “Хатынь: гаворачая цішыня”. Бібліятэкар расказала дзецям пра адзін з самых трагічных эпізодаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі — спаленні вёскі Хатынь. Асаблівую ўвагу бібліятэкар удзяліла знаёмству з мемарыяльным комплексам “Хатынь”. Прысутныя даведаліся, што комплекс быў адкрыты ў 25-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ўяўляе сабой паўтарэнне планіроўкі спаленай вёскі. Рабятам распавялі, што сімвалізуе цэнтральная скульптура кампазіцыі “Непакораны чалавек”, і хто стаў прататыпам гэтай скульптуры, пра што гавораць абеліскі ў выглядзе печкавай трубы на кожным былым падворку.

Прокрутить вверх