22.03.2025г. Экскурсія “Гісторыя Вялікай Бераставіцы ў фотаздымках” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

22.03.2025г. Экскурсія “Гісторыя Вялікай Бераставіцы ў фотаздымках”

У пошуку новых уражанняў неабавязкова адпраўляцца ў далёкае падарожжа. Шмат дзіўнага і незвычайнага, вартага ўвагі, што адкрывае нам новыя старонкі гісторыі, можна даведацца і ўбачыць, наведаўшы суседні раён. 22 сакавіка Бераставіцкую раённую бібліятэку імя В.М. Кавалеўскага наведалі вучні школы № 7 г. Ваўкавыска. Для дзяцей прайшла экскурсія “Гісторыя Вялікай Бераставіцы ў фотаздымках”. Дзеці даведаліся звесткі аб вядомых людзях, архітэктурных помніках і гістарычных падзеях Бераставіччыны. Іх увазе былі прадстаўлены экспазіцыі “Страчаная і захаваная спадчына” і “Фотаімгненні для нашчадкаў”. Напрыканцы сустрэчы вучні з задавальненнем паглядзелі незвычайныя кніжкі, якія ёсць у фондзе бібліятэкі.

Прокрутить вверх