25.03.2025г. Літаратурная гульня “Чароўнае дрэва казак” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

25.03.2025г. Літаратурная гульня “Чароўнае дрэва казак”

   Краіна казак — самая дзіўная і выдатная з усіх на свеце. Толькі тут можна ўбачыць як нясецца пад аблокамі дыван-самалёт ці сустрэць у лесе шэрага ваўка, які размаўляе чалавечым голасам, або знайсці старую хатку Бабы-Ягі. У рамках Тыдня дзіцячай кнігі ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага юныя чытачы здзейснілі падарожжа па казках. Дзеці пазнаёміліся з літаратурнымі і народнымі казкамі. Удзельнікі мерапрыемства ўспомнілі любімыя казкі, прынялі ўдзел у вясёлых конкурсах і гульнях. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “У краіне казачных герояў”. Сустрэча атрымалася цікавай, вясёлай і пазнавальнай.

Прокрутить вверх