25.03.2025г. Урок памяці “Беларускі народ у Вялікай Айчыннай вайне: гераізм, трагедыя, памяць” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

25.03.2025г. Урок памяці “Беларускі народ у Вялікай Айчыннай вайне: гераізм, трагедыя, памяць”

   Для выхаванцаў аздараўленчага лагера “Дружба” Вялікабераставіцкай СШ супрацоўнікі раённай бібліятэкі правялі ўрок памяці “Беларускі народ у Вялікай Айчыннай вайне: гераізм, трагедыя, памяць”. Паведамленне бібліятэкара суправаджалася паказам слайдаў прэзентацыі, якія адлюстроўвалі ход страшных чатырох гадоў вайны і шлях да перамогі. Хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна падтрымлівалі гутарку, ахвотна дзяліліся сваімі ведамі. Падчас мерапрыемства бібліятэкар прэзентавала цікавыя кнігі аб вайне. Не аставілі раўнадушнымі юных чытачоў і гучныя чытанні апавяданняў і вершаў аб трагічных старонках вайны і даўгачаканай перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Прокрутить вверх