26.03.2025г. Гадзіна гістарычнай памяці “Генацыд падчас Вялікай Айчыннай вайны” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

26.03.2025г. Гадзіна гістарычнай памяці “Генацыд падчас Вялікай Айчыннай вайны”

   У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага для ўдзельнікаў выхаваўча-аздараўленчага лагера “Дружба” праведзена гадзіна гістарычнай памяці “Генацыд падчас Вялікай Айчыннай вайны”. Мэтай правядзення мерапрыемства з’яўляецца захаванне гістарычнай праўды аб злачынствах фашыстаў і іх памагатых у дачыненні да мірных грамадзян, у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупаваных тэрыторыях. 22 сакавіка — сумная дата нашай гісторыі, калі ў 1943 годзе была спалена разам з жыхарамі вёска Хатынь. Школьнікі паглядзелі прэзентацыю “Званы Хатыні. Званы памяці”, адзначылі, што Хатынь з’яўляецца сімвалам злачынстваў гітлераўцаў на беларускай зямлі. У ходзе мерапрыемства навучэнцы знаёміліся з літаратурай па тэме генацыду беларускага народа, разглядалі дакументы і фота, дзяліліся сваімі думкамі аб недапушчэнні такіх жудасных падзей, чалавечых трагедый, якія прынесла вайна нашаму народу, аб неабходнасці берагчы мір на планеце.

Прокрутить вверх