26.03.2025г. Казачны чэмпіянат “Беларуская казка нас вучыць дабру” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

26.03.2025г. Казачны чэмпіянат “Беларуская казка нас вучыць дабру”

   26 сакавіка ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” у рамках Тыдня дзіцячай кнігі, прайшоў казачны чэмпіянат “Беларуская казка нас вучыць дабру”. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з казачнай выставай, дзе можна было знайсці любімую казку, адгадаць загадкі, скласці з літар назву казкі і адшукаць яе на выставе. Удзельнікаў мерапрыемства чакаў прыемны сюрпрыз – прагляд любімых мульцікаў па казках: “Стары конь”, “Коцік, пеўнік і ліска”, “Зайкава хатка”. Мерапрыемства атрымалася цікавым, пазнавальным і наогул – казачным!

Прокрутить вверх