26.03.2025г. Інфарміна “Дзіцячы свет без жорсткасці і гвалту” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

26.03.2025г. Інфарміна “Дзіцячы свет без жорсткасці і гвалту”

   26 сакавіка ў філіяле “Малабераставіцкая  інтэграваная  сельская бібліятэка” Тыдзень дзіцячай кнігі адзначыўся чарговым мерапрыемствам. Інфарміна “Дзіцячы свет без жорсткасці і гвалту” паклікаў выхаванцаў школьнага лагера “Сонейка”, каб даведацца, як дзеці разумеюць словы “гвалт”, “жосткасць”, “канфлікт”, “сварка” і г.д. і як правільна трэба змагацца са шкоднымі звычкамі (абідай, злосцю, непаразуменнем і г.д.). І галоўнае, як навучыцца дараваць: сябрам, знаёмым, родным? Спачатку пагулялі ў гульню “Прывітанне сябру”, затым  дзеці павінны былі жэстамі паказаць розныя пачуцці (гумар, абіду, злосць, радасць). Пазнаёміліся з правіламі сяброўства і хорам прачыталі залатое правіла прымірэння.  Для сябе зрабілі вынік: “Шчаслівая сям’я – гэта тая,  дзе пануе  мір і лад, узаемаразуменне, любоў і павага!”

Прокрутить вверх