28.03.2025 г. Літаратурна-паэтычная кампазіцыя «З той далёкай вайны…» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

28.03.2025 г. Літаратурна-паэтычная кампазіцыя «З той далёкай вайны…»

   28 сакавіка ў раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага для дзяцей прайшла літаратурна-паэтычная кампазіцыя “З той далёкай вайны…”. У пачатку мерапрыемства адбылася ўступная гутарка пра свята Вялікай Перамогі. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з пісьменнікамі і паэтамі, якія ўдзельнічалі ў баях супраць фашысцкіх захопнікаў. Далей прагучалі вершы беларускіх і савецкіх аўтараў аб бітвах, пра подзвігі салдат. Нашым салдатам падчас вайны дапамагалі не толькі іх сіла, мужнасць, цягавітасць, але і вершы з песнямі, якія аб’ядноўвалі ўсіх людзей і надавалі ім яшчэ больш сілы і веры ў перамогу. Бібліятэкар старалася выклікаць цікавасць у дзяцей да гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, захаваць памяць аб гераічных падзеях і людзях, якія адстаялі незалежнасць роднай краіны і перамаглі фашысцкіх захопнікаў.

Прокрутить вверх