28.03.2025 г. Турнір знаўцаў «Хто хоча стаць казачнікам» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

28.03.2025 г. Турнір знаўцаў «Хто хоча стаць казачнікам»

   У дні вясновых канікул па ўсёй Беларусі праходзіць Тыдзень дзіцячай кнігі – свята дапытлівых дзяцей і дарослых, закаханых у кнігу. У рамках Тыдня дзіцячай кнігі ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшоў турнір знаўцаў “Хто хоча стаць казачнікам”, падчас якога ўдзельнікі паказалі не толькі свае веды ў галіне аўтарскіх і народных казак, а таксама змаглі прадэманстраваць уменне зладжана працаваць у камандзе. Дзеці актыўна прынялі ўдзел у казачных турнірах “Абганялкі”, “Неразлучныя сябры”, “Цуды і чараўніцтва”, адказалі на пытанні па сюжэце зададзенай казкі, адгадвалі загадкі, называлі прыказкі і прымаўкі пра дабрыню, успомнілі герояў казак. Дзеці лёгка справіліся з усімі заданнямі. Для школьнікаў была прадстаўлена кніжна-ілюстрацыйная выстава “Па старонках любімых кніг”. Мерапрыемства прайшло весела і займальна.
Сустрэча атрымалася цікавай, вясёлай і пазнавальнай.

Прокрутить вверх