29.03.2025 г. Гадзіна інфармацыі “Аб усім на свеце ў часопісе і газеце”. — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

29.03.2025 г. Гадзіна інфармацыі “Аб усім на свеце ў часопісе і газеце”.

29 сакавіка ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Кватараначка”: гадзіна інфармацыі “Аб усім на свеце ў часопісе і газеце”. Бібліятэкар нагадала прысутным, што такое “перыядычныя выданні”, расказала, чым яны адрозніваюцца ад кніг, патлумачыла розніцу паміж газетай і часопісам, паказала, наколькі разнастайны свет перыёдыкі. У гутарцы падкрэсліла, што з газет і часопісаў мы можам даведацца пра гістарычныя адкрыцці і факты, розныя падзеі ў грамадстве і многае іншае.

Прокрутить вверх