31.03.2025 г. Інфармацыйны час “Дружба народаў— сіла народаў” (Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі) — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

31.03.2025 г. Інфармацыйны час “Дружба народаў— сіла народаў” (Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі)

2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі. Для беларусаў і расіян гэта свята сімвалізуе непарушнасць шматвяковага братэрства. Супрацоўнік ДУК “Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В. М. Кавалеўскага” выступіла перад навучэнцамі 7 “А” класа Вялікабераставіцкай
сярэдняй школы з прававым паведамленнем “Дружба народаў — сіла народаў”. Падчас мерапрыемства бібліёграф расказала навучэнцам аб гісторыі станаўлення гэтага знамянальнага дня, аб супрацоўніцтве Беларусі і Расіі ў розных сферах дзейнасці, аб падпісанні Дагавора аб утварэнні
супольнасці Беларусі і Расіі, дзякуючы якому быў пакладзены пачатак адраджэнню традыцыйна моцных і глыбока паважных адносін паміж нашымі народамі.

Прокрутить вверх