01.04.2025г. “Нацыянальны атлас Беларусі”- кніга змястоўная і пазнавальная — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

01.04.2025г. “Нацыянальны атлас Беларусі”- кніга змястоўная і пазнавальная

   Калі наведаць філіял “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” ўвагу чытача прыцягвае новае выданне, якое паступіла ў бібліятэку. “Нацыянальны атлас Беларусі”- прыгожа аформлены, здзіўляе сваім памерам і вагой, але не толькі гэтым. Кніга вельмі змястоўная, пазнавальная і выклікае цікавасць не толькі ў настаўнікаў, але і ў вучняў, пачынаючы з пачатковых і да старэйшых класаў, якія прыбягаюць каб пагартаць, знайсці на карце сваю малую Радзіму і тут жа даведацца чым яна багата. Тым самым яны папаўняюць свае веды пра нашу родную Беларусь.

Прокрутить вверх