02.04.2025г. Гадзіна гісторыі “Беларусь і Расія: агульная гісторыя, агульны лёс” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

02.04.2025г. Гадзіна гісторыі “Беларусь і Расія: агульная гісторыя, агульны лёс”

   У Бераставіцкай раённай бібліятэцы прайшла гадзіна гісторыі “Беларусь і Расія: агульная гісторыя, агульны лёс”. На мерапрыемстве прысутнічалі грамадзяне пажылога ўзросту і інваліды, атрымальнікі паслуг ТЦСАН Бераставіцкага раёна, члены раённага савета ветэранаў. Прысутным  нагадалі гісторыю ўзнікнення Дня яднання Беларусі і Расіі, расказалі аб развіцці і супрацоўніцтве дзвюх дзяржаў. Асвятлялася тэма сумесных праектаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў розных сферах эканомікі, культуры і адукацыі. Была таксама прадстаўлена кніжная выстава “Мы разам:Беларусь і Расія”, дзе можна было даведацца аб гісторыі і сучасных дасягненнях Беларусі, а таксама былі прадстаўлены матэрыялы, прысвечаныя культурнаму і палітычнаму супрацоўніцтву дзвюх краін.

Прокрутить вверх