02.04.2025г. Гістарычная выстава-відэаагляд “Адзінства непераможнага народа” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

02.04.2025г. Гістарычная выстава-відэаагляд “Адзінства непераможнага народа”

   Гістарычная выстава-відэаагляд “Адзінства непераможнага народа” дзейнічала ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”другога красавіка на працягу дня. Прысвячалася яна Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Для беларусаў і расіян гэта свята сімвалізуе непарушнасць шматвекавога братэрства, якое ніхто і ніколі не зможа парушыць. Пазнаёміцца з літаратурай на шляху яднання двух брацкіх народаў Беларусі і Расіі змаглі чытачы, якія наведалі ў гэты дзень бібліятэку. Іх  чакаў прыемны сюрпрыз: ля выставы можна было зрабіць сэлфі на памяць з дзяржаўнай сімволікай Беларусі і Расіі, як сімвал братэрства, міру і згоды.

Прокрутить вверх