03.04.2025 г. Тэматычная гадзіна «Калі мы разам, мы адзіныя» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

03.04.2025 г. Тэматычная гадзіна «Калі мы разам, мы адзіныя»

Загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага правяла для навучэнцаў 5 “Б” класа тэматычную гадзіну, прысвечаную Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. На мерапрыемстве абмеркавалі значнасць гэтай падзеі, якая штогод адзначаецца 2 красавіка, гаварылі аб тым, як фарміраваліся сувязі, аб сумеснай гісторыі, аб культуры, якая пераплятаецца і ўзбагачае адзін аднаго, як важна памятаць пра мінулае, шанаваць сучаснасць і будаваць будучыню, заснаваную на ўзаемаразуменні, павазе і супрацоўніцтве. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у конкурсах “Угадай слова”, “Народныя сімвалы Беларусі і Расіі”, “Складзі пазл”. Напрыканцы мерапрыемства ўсе падкрэслілі, што Дзень яднання — гэта напамін пра тое, што мы разам, што мы звязаны агульным лёсам і агульнымі каштоўнасцямі.

Прокрутить вверх