04.04.2025г. Кніжная выстава “Наш выбар – здароўе” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

04.04.2025г. Кніжная выстава “Наш выбар – здароўе”

   7 красавіка адзначаецца важнае свята для кожнага, хто клапоціцца аб сваім дабрабыце і здаровым целе − Сусветны дзень здароўя. У раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага арганізавана кніжная выстава “Наш выбар – здароўе”, для тых у каго прафілактыка здаровага ладу жыцця з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў. Тэматычная выстава ўключае інфармацыю аб тым, як фізкультура і спорт умацоўваюць здароўе, якія асноўныя законы правільнага харчавання і ачышчэння арганізма, спосабы лячэння і аднаўлення арганізма пры розных захворваннях, спосабы фарміравання звычак здаровага ладу жыцця і прадуктыўнага адпачынку.

Прокрутить вверх