06.04.2025г. Брэйн-рынг “Калі хочаш быць здаровым” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

06.04.2025г. Брэйн-рынг “Калі хочаш быць здаровым”

   6 красавіка ў  філіяле  “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” адбыўся брэйн-рынг да Дня здароўя “Калі хочаш быць здаровым”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел дзве каманды “Імунітэт» і «Здароўе”. Бібліятэкар расказала гісторыю, калі і кім быў зацверджаны дзень здароўя, затым рабяты прыступілі да пытанняў гульні брэйн-рынга. У першым раундзе “Ці ведаеш ты?”, кожная каманда павінна была даць як мага больш правільных адказаў. У другім раундзе “Гігіена – аснова здароўя”, дзеці растлумачылі, чаму патрэбна рабіць так, а не інакш. Трэці раунд дапамог прысутным разабрацца з карыснымі і шкоднымі прадуктамі харчавання. Падчас мерапрыемства прысутныя разгадвалі загадкі, удзельнічалі ў гульнях. Настрой ва ўсіх быў проста цудоўны!

Прокрутить вверх