08.04.2025г. Выстава-выбар “Быць здаровым – гэта модна” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

08.04.2025г. Выстава-выбар “Быць здаровым – гэта модна”

      8 красавіка ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная бібліятэка” дзейнічала кніжная выстава-выбар “Быць здаровым – гэта модна”, прысвечаная Сусветнаму Дню здароўя. Чытачы, якія наведалі ў гэты дзень бібліятэку змаглі пазнаёміцца з літаратурай па здароваму ладу жыцця. Тэма наркотыкаў, курэння, алкаголю сярод моладзі і падлеткаў востра раскрывалася ў кнігах, брашурах, рэкламных буклетах. Якую шкоду наносяць растучаму арганізму шкодныя звычкі можна было яшчэ раз прыпомніць, пазнаёміўшыся з матэрыяламі на выставе. “Быць здаровым – гэта модна” – пад такім дэвізам павінна жыць і расці маладое пакаленне, каб будучыня краіны была ў надзейных руках.

Прокрутить вверх