08.04.2025г. Экскурсія “Знаёмцеся: тут жывуць кнігі” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

08.04.2025г. Экскурсія “Знаёмцеся: тут жывуць кнігі”

     Кожны год супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі сустракаюць новых чытачоў і праводзяць экскурсіі для першакласнікаў. 8 красавіка бібліятэку наведалі навучэнцы 1 “А” класа Вялікабераставіцкай школы. Дзеці здзейснілі займальнае падарожжа ў свет кніг: пазнаёміліся з асноўнымі правіламі карыстання бібліятэкай, даведаліся, як трэба звяртацца з кнігамі. Падчас мерапрыемства першакласнікі даведаліся пра тое, як можна запісацца ў бібліятэку, што такое “абанемент”, “чытальная зала” і чым яны адрозніваюцца. Таксама дзецям расказалі пра тое, як правільна выбіраць кнігі. Па якім прынцыпе кнігі размяшчаюцца ў бібліятэцы, што ў кожнай кнігі ёсць сваё месца на кніжным стэлажы, дзе яна павінна захоўвацца, каб любы чалавек, жадаючы прачытаць дадзеную кнігу, мог самастойна яе знайсці. Асаблівая ўвага была ўдзелена маляўніча аформленым кніжным выставам. У завяршэнні для дзяцей была праведзена гульня “Казачная вёсачка”, у якой яны змаглі бліснуць сваімі ведамі пра казкі.

Прокрутить вверх