09.04.2025г. Актуальны дыялог “Жыццё – гэта наш скарб” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

09.04.2025г. Актуальны дыялог “Жыццё – гэта наш скарб”

   “Жыццё – гэта наш скарб” – пад такой назвай прайшоў актуальны дыялог бібліятэкара філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” з вучнямі 4 класа мясцовай школы. Скарб –  гэта пошук. Пошук –  гэта падарожжа. Падчас мерапрыемства дзеці адправіліся ў невялікае падарожжа ў Краіну здароўя, актыўна вялі гутарку пра здаровы лад жыцця, выказвалі свае думкі аб правільным рэжыме дня. Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у конкурсах і адказвалі на пытанні тэматычнай літаратурнай віктарыны. Усе разам прышлі да высновы, што здароўе –  гэта самае каштоўнае, што ёсць у чалавека. Яго трэба берагчы і ўмацоўваць з дзяцінства, бо здароўе вельмі лёгка страціць, а аднавіць складана.

Прокрутить вверх