09.04.2025г. Пазнавальна-забаўляльны час “Запрашаем на Агеньчык Здароўя” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

09.04.2025г. Пазнавальна-забаўляльны час “Запрашаем на Агеньчык Здароўя”

   Да Сусветнага Дня здароўя ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага для ўдзельнікаў аб’яднання “Вясёлка дабра” прайшоў пазнавальна-забаўляльны час “Запрашаем на Агеньчык Здароўя”. Бібліятэкар расказала пра гісторыю ўзнікнення Сусветнага дня здароўя, пра здаровы лад жыцця, правільнае харчаванне, пра карысныя і шкодныя звычкі. Удзельнікі мерапрыемства з задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсах і гульнях. Прысутныя пазнаёміліся з кніжнай выставай “Наш выбар – Здароўе” на якой прадстаўлены кнігі пра здаровы лад жыцця. Усё мерапрыемства прайшло на адным дыханні – удзельнікі атрымалі не толькі зарад бадзёрасці і энергіі, а таксама шмат карыснай інфармацыі, самае важнае — зрабілі выснову: галоўнае ў захаванні здароўя – гэта клопат самога чалавека аб сваім арганізме.

Прокрутить вверх